У Міжнародны дзень настаўніка нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» ўзнагароджаны два педагогі Навагрудчыны
05.10.2023Нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» ўзнагароджаны намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Ірына Барыкіна і настаўнік біялогіі гімназіі № 1 г. Навагрудка Святлана Новік. Узнагароду Ірыне Мікалаеўне і Святлане Васільеўне ўручыў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык падчас урачыстага мерапрыемства, якое прайшло ў Міжнародны дзень настаўніка, 5 кастрычніка, у Гродне.
У ліку дзесяці вопытных педагогаў Гродзеншчыны, якім былі ўручаны нагрудныя знакі «Выдатнік адукацыі», дзве прадстаўніцы Навагрудчыны.
Ірына Мікалаеўна і Святлана Васільеўна, шчыра віншуем з заслужанымі ўзнагародамі!
У бліжэйшых нумарах газеты «Новае жыццё» будуць апублікаваны інтэрв’ю з уладальніцамі высокай узнагароды.