РУ БЕ EN

140-годдзя нараджэння Якуба Коласа

04.11.2022
З нагоды 140-годдзя нараджэння Якуба Коласа ў дзіцячым садзе № 6 г.Навагрудка прайшлі гутаркі з выхаванцамі пра творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка.

З нагоды 140-годдзя нараджэння Якуба Коласа ў дзіцячым садзе № 6 г.Навагрудка прайшлі гутаркі з выхаванцамі пра творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка.

Дзеці пазнаёміліся з дзяцінствам Якуба Коласа, дазналіся пра сям'ю паэта, як ён вучыўся, чым любіў займацца. Выхаванцы старэйшай групы з цікавасцю разглядалі фотаздымкі месца жыхарства песняра – цяперашняга музея; пазнаёміліся з кнігамі і  ілюстрацыямі да твораў             Я. Коласа, слухалі вершы "Храбры певень", "Кот"; удзельнічалі ў віктарыне "Каб кожны Коласа пачуў", сталі удзельнікамі віртуальнай экскурсіі па дому Якуба Коласа, праслухалі ўрывак з паэмы "Новая зямля".

На працягу дня дзеці далучыліся да скарбніцы роднай мовы, адчулі яе непаўторны каларыт.

Фотогалерея: